BE RU EN

«Freedom House» лічыць рэжым у Беларусі аўтарытарным

  • 30.06.2010, 11:18

Беларусь патрапіла ў катэгорыю «аўтарытарных рэжымаў» у дакладзе міжнароднай арганізацыі Freedom House.

Даклад прысвечаны сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у 29 краінах Усходняй Еўропы і былога сацлягеру, паведамляе АФН.

У дакладзе праваабаронцаў па 7-бальнай шкале (1 - вышэйшы бал) ацэньваюцца выбарчы працэс, грамадзянская супольнасць, незалежныя СМІ, дзяржаўнае дэмакратычнае кіраванне, дэмакратычнае кіраванне на месцах, незалежнасць юрыдычнай сістэмы і карупцыя ў краіне.

У прыватнасці, самымі нізкімімі ацэнкамі - 6,75 бала былі ўганараваныя беларускі выбарчы працэс, дзяржаўнае кіраванне на месцах і незалежнасць юрыдычнай сістэмы. Незалежнасць СМІ ацэненая ў 6,50 бала. Найлепшыя сярод ацэнак атрымалі грамадзянская супольнасць і карупцыя па 5,00 балаў.

Агульная ацэнка дэмакратычнасці Беларусі 6,50 бала. Такім чынам, Беларусь патрапіла ў катэгорыю «аўтарытарных рэжымаў» (ад 6 да 7 балаў) разам з Азербайджанам, Казахстанам, Расеяй, Таджыкістанам і Узбекістанам.

Да групы «устойлівых дэмакратыяў» (ад 1 да 3 балаў) арганізацыя аднесла Чэхію, Славакію, Славенію, Эстонію, Латвію, Літву, Польшчу і Венгрыю.

Апошнія навіны