Памёр былы мэр Менска Міхаіл Паўлаў
- 7.06.2010, 0:20
Былы старшыня Менскага гарвыканкама памёр 6 чэрвеня ад раку.
Міхаіл Паўлаў узначальваў Менскі гарвыканкам з сакавіка 2000 года па чэрвень 2009 года. Ад пасады старшыні Менскага гарвыканкама Паўлаў быў вызвалены 10 чэрвеня 2009 года ўказам Лукашэнкі. Прычынай для адстаўкі паслужыў стан здароўя Паўлава — у яго была дыягнаставаная пухліна мозгу.
У красавіку 2009 года 56-гадовы мэр Менска перанёс аперацыю па выдаленні пухліны галаўнога мозгу, затым прайшоў рэабілітацыйны курс у Германіі. Але ў верасні здарыўся рэцыдыў, і экс-мэру была прызначаная паўторная аперацыя. Паўлаў перанёс другую аперацыю ў 5-м клінічным шпіталі Менска. Рэабілітацыю праходзіў у Ізраілі.
У красавіку гэтага года Міхаіл Паўлаў быў узнагароджаны Ордэнам Айчыны III ступені за ўнёсак у будаўніцтва «Менск-Арэны».