Турцыі надакучылі танкеры з венесуэльскай нафтай для Беларусі
- 1.07.2010, 16:36
Турцыя мае намер абмежаваць рух нафтавых танкераў у праліве Басфор, каб знізіць рызыкі разліву нафты.
Для гэтага ўрад Турцыі абавяжа міжнародныя нафтавыя кампаніі пабудаваць нафтаправод, які будзе праходзіць па сушы. З такой заявай выступіў міністр энергетыкі і прыродных рэсурсаў Турцыі Танэр Йылдыз на сустрэчы з кіраўнікамі задзейнічаных у рэгіёне нафтавых кампаній, адзначае АФН.
Ён удакладніў, што альтэрнатыўны нафтаправод можа злучыць турэцкі чарнаморскі порт Самсун і міжземнаморскі порт Сейхан, перадае Associated Press.
Т. Йылдыз паведаміў таксама, што ўрад Турцыі зацікаўлены ў рэалізацыі планаў будаўніцтва трубаправода паміж балгарскім портам Бургас і грэцкім - Алескандропаліс.