BE RU EN

У «Белшыны» растуць страты

  • 13.07.2010, 11:07

ААТ «Белшына» па выніках першага квартала 2010 года атрымала страту ў памеры 6,2 млрд. руб. супраць прыбылі 21,227 млрд бел руб год таму.

Пра гэта сведчаць дадзеныя дэпартамента па каштоўных паперах Міністэрства фінансаў Беларусі, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Паводле дадзеных, прадпрыемства ў студзені-сакавіку 2010 г знізіла выручку ад рэалізацыі тавараў, прадукцыі, работ і паслуг на 38,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года да 270,471 млрд. бел руб.

Прадпрыемства «Белшына» створанае ў 1972 г, пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства ў 2002 г. Статутны фонд ААТ складае эквівалент 172 млн. дал. Доля дзяржавы ў статутным фондзе - 99,95%. Прадпрыемства выпускае больш за 200 тыпапамераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад'ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактароў і сельскагаспадарчых машын.

Апошнія навіны