BE RU EN

Пастар просіць Мінюст праверыць прафесіяналізм суддзяў

  • 14.07.2010, 16:38

13 ліпеня актывіст аргкамітэта Партыі БХД, пастар пратэстанцкай царквы «Новае пакаленне» з Навагрудка Уладзімір Качагур адправіў заяву ў Мінюст.

Ён папрасіў праверыць на прафесійную прыгоднасць суддзю Валерыя Раманоўскага. Раней суддзя аштрафаваў пастара на 700 тысяч рублёў за нібыта праведзеныя па месцы яго жыхарства набажэнствы.

«Гэту пастанова Раманоўскага адмяніў абласны суд, не ўбачыўшы парушэнняў, якія заўважыў ён. Абласны суд накіраваў справу на перагляд у Наваградзкі суд іншаму суддзі. Іншы суддзя, Ларыса Самасюк, пераглядзеўшы справу, таксама не знайшла парушэнняў, якія знайшоў Раманоўскі, і вынесла пастанову закрыць справу. Таму ў мяне ўзнікае пытанне, ці нармальны гэты суддзя Раманоўскі. Няхай правераць чалавека на прафесійную прыгоднасць, а то ён можа нашкодзіць сваім непрафесіяналізмам і іншым людзям», - пракаментаваў «Еўрарадыё» сітуацыю Уладзімір Качагур.

Апошнія навіны