У Менск збіраецца Башар Асад
- 15.07.2010, 9:00
Прэзідэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі мае намер наведаць Беларусь ў бліжэйшы час.
Пра гэта БелТА паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сірыі Фарукам Таха.
Таксама паведамляецца, што падчас маючага адбыцца візіту плануецца разгледзець увесь спектр беларуска-сірыйскіх адносінаў.
Нагадаем, што ў чэрвені гэтага года ў Сірыі пабываў міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які правёў перамовы з Башарам Асадам. Бакі канстатавалі ўзаемную зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу на вышэйшым узроўні, вызначылі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння для паглыбленай прапрацоўкі. Адзначалася, што да візіту сірыйскага лідэра ў Менск будзе падрыхтаваны пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў «розных сферах».