BE RU EN

Новы паварот у гучных справах у Беларусі

  • 15.07.2010, 16:47

16 ліпеня, у 11.00 лідэры беларускай апазіцыі правядуць прэс-канферэнцыю.

Тэма прэс-канферэнцыі - «Новы паварот ў гучных справах аб выкраданнях і забойствах апанентаў рэжыму Лукашэнкі».

У прэс-канферэнцыі ўдзельнічаюць: лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады Станіслаў Шушкевіч, старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ Віктар Івашкевіч, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Прэс-канферэнцыя адбудзецца 16 ліпеня, у 11.00 у офісе Партыі БНФ па адрасе Машэрава (Варвашэні), 8.

Апошнія навіны