BE RU EN

Porsche Cayenne перавярнуўся на вуліцы Арлоўскай у Менску (Фота)

  • 16.07.2010, 9:21

На вуліцы Арлоўскай на пуцеправадзе над праспектам Пераможцаў у чацвер увечары адбылося ДТЗ з удзелам Porsche Cayenne.

Па словах відавочцаў, Porsche Cayenne ніхто не падрэзаў і не ствараў аварыйнай сітуацыі - вадзіцель інамаркі па невядомай прычыне страціў кантроль над аўтамабілем, у выніку чаго машына здзейсніла наезд на агароджу і перакулілася. На месца здарэння аператыўна прыбыў нарад МНС і зрабіў апрацоўку дарожнага палатна і аўтамабіля пенным растворам, паведамляе interfax.by.

Як паведамілі крыніцы, блізкія да расследавання аварыі, кіроўца Porsche у выніку ДТЗ не пацярпеў і пры гэтым не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання.

Абставіны здарэння удакладняюцца.

Апошнія навіны