BE RU EN

Р.Якаўлеўскі: Еўрапарламент - гэта не Нацыянальны сход

  • 20.07.2010, 9:26

Падчас паездкі ў Гомельскую вобласць Лукашэнка зрабіў шмат заяў, у адной з якіх ён заклікаў дэпутатаў Еўрапарламента “менш займацца дэмакратыяй, і больш справамі”.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі, каментуючы для «Радые рацыя» такія выказванні, нагадвае, што еўрадэпутаты, у тым ліку і ад нашых краін-суседак Літвы і Польшчы, у адрозненне ад беларускага прэзідэнта, так не лічаць:

- Калі Лукашэнка думае, што Еўрапарламент у Еўрасаюзе можа быць падобным на Нацыянальны сход у Беларусі, то ён вельмі памыляецца. Яго гэтыя парады выглядаюць пуставата. Каму яны адрасаваныя? Мы ведаем шэраг рэзалюцый Еўрапарламента, а больш за тое, у наступным годзе, згодна з Лісабонскай дамовай, уплыў Еўрапарламента на справы ў Еўрасаюзе ўзрастае.

Па словах Рамана Якаўлеўскага, моцных лабістаў палітыкі Аляксандра Лукашэнкі ў Еўрапарламенце дагэтуль заўважана не было.

Што тычыцца прытрымлівання дэмакратычных каштоўнасцяў, то тут на першы план выходзяць менавіта Польшча і Літва, з якімі стасункі Беларусі ў апошні час пагоршыліся: з першымі з-за канфліктаў вакол Саюза палякаў на Беларусі, з другімі – з-за будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Апошнія навіны