BE RU EN

Нам. міністра ўнутраных справаў да нямецкага досведу дадасць польскі

  • 22.07.2010, 11:12

Намеснік міністра ўнутраных справаў Беларусі, які заявіў раней, што навучыўся ў Германіі разганяць дэманстрацыі і блакаваць працу журналістаў, едзе ў Польшчу.

Паводле паведамлення БелаПАН, Намміністра ўнутраных справаў Беларусі Яўген Полудзень прыме ўдзел у святкаванні 91-й гадавіны ўтварэння польскай паліцыі.

Апроч афіцыйных святочных мерапрыемстваў, намеснік міністра ўнутраных справаў Яўгеній Полудзень наведае кіраўніцтва Галоўнай камендатуры паліцыі Польшчы. Прадстаўнікі міліцэйскіх ведамстваў абмяркуюць пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў барацьбе са злачыннасцю.

«Падчас сваіх візітаў у Германію мы перанялі досвед працы паліцыянтаў на акцыях «правых», «левых», «зялёных». Там прэса не мае права здымаць на фота і відэа твары як супрацоўнікаў паліцыі, так і ўдзельнікаў акцыяў. Толькі агульны план. Думаю, такі досвед трэба пераняць», - сказаў Яўген Полудзень у кастрычніку 2009 года пасля жорсткага разгону мірных акцыяў пратэсту ў Менску, калі супрацоўнікі АМАПа збівалі не толькі дэманстрантаў, але і журналістаў, не даючы ім здымаць тое, што адбывалася.

Апошнія навіны