BE RU EN

Новы амбасадар Польшчы з'явіцца ў Менску восенню

  • 22.07.2010, 15:16

Толькі ўвосень амбасаду Польшчы ў Менску ўзначаліць новы амбасадар.

«Ужо вызначана кандыдатура на гэтую пасаду і прыкладны тэрмін, калі новы амбасадар прыедзе ў Менск, аднак перад афіцыйным камюніке прозвішча назваць не магу, - адзначыў дыпламат. - Не хацеў бы паўтараць чуткі, якія ходзяць. Ёсць ужо кандыдатура, канчаткова імя новага амбасадара будзе названа восенню. Абавязкі амбасадара зараз выконвае дарадца Вітольд Юраш. Усе з разуменнем ўспрынялі прычыну адклікання ранейшага амбасадара Генрыка Літвіна», паведаміў «Радыё Рацыя» першы сакратар амбасады Павел Марчук.

Генрык Літвін пасля смаленскай катастрофы быў намінаваны на пасаду падсакратара ў МЗС Польшчы. Ён змяніў на пасадзе Анджэя Крэмера, які загінуў у смаленскай катастрофе.

Апошнія навіны