Тэмпература ў Беларусі б'е рэкорды
- 28.07.2010, 9:13
Удзень 27 ліпеня ў Менску і абласных цэнтрах усходняй Беларусі былі пабітыя тэмпературныя рэкорды.
Паводле інфармацыі БелаПАН, у сталіцы паветра прагрэлася да 32,4 градуса. Папярэдні абсалютны максімум дня быў зафіксаваны ў 1994 годзе — плюс 29,9.
Новыя рэкорды адзначаныя ў Віцебску — 34 градусы (ранейшы — 32,2 у 1963 годзе), Магілёве — 33,4 (33,1 у 1963-м) і Гомелі — 35,1 (33,7 у 1963-м). Паў абсалютны максімум дня для ўсёй Беларусі — 33,8 градуса ў Васілевічах (1963). Зараз ён складае 36 градусаў (Касцюковічы).