BE RU EN

Хілары Клінтан сустрэлася з беларускімі дэмакратамі (Фота)

  • 4.07.2010, 16:56

Сустрэча прайшла ў Кракаве 3 ліпеня на святкаванні 10-годдзя Супольнасці дэмакратыяў.

Лідэр кампаніі «Гавары праўду!» Уладзімір Някляеў абмеркаваў сітуацыю ў Беларусі з дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан. Дыялог адбыўся ў гарадской Ратушы, дзе праходзілі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Лідар кампаніі «Кажы праўду!» адзначыў дакладнасць ацэнак, выкладзеных у справаздачы Дзяржаўнага дэпартамента пра стан правоў чалавека ў Беларусі. Ён падзякаваў Хілары Клінтан за прынцыповую пазіцыю.

Кіраўнік Дзярждэпартамента ў адказ заявіла, што Злучаныя Штаты будуць паслядоўнымі ў палітыцы ў дачыненні да Беларусі, асабліва ў сферы правоў чалавека.

Сілы, якія развіваюць дэмакратыю ў Беларусі, могуць разлічваць на падтрымку ЗША, адзначыла Клінтан у канцы сустрэчы, паведамляе zapraudu.info.

На мерапрыемствы ў Кракаве былі запрошаныя таксама першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі і іншыя.

Апошнія навіны