BE RU EN

Першы прэзідэнт Кыргызтана Акаеў пазбаўлены імунітэту

  • 13.08.2010, 12:22

Часовы ўрад Кыргызтана прыняў дэкрэт аб зняцці недатыкальнасці з першага прэзідэнта рэспублікі Аскара Акаева.

Пра гэта паведамілі «Інтэрфаксу» ў пятніцу ў прэс-службе кабінета.

«Прэзідэнт Кыргызтана Роза Атунбаева 12 жніўня падпісала гэты дакумент», - паведамілі ў прэс-службе.

Генеральнай пракуратуры Кыргызтана даручана «прыняць усе неабходныя меры па прыцягненні да крымінальнай адказнасці Акаева, а таксама яго экстрадыцыі ў Кыргызтан», сказалі ў прэс-службе.

Дэкрэт набыў сілу з дня падпісання.

Паводле дадзеных прэс-службы, Акаеў абвінавачваецца ў здзяйсненні асабліва цяжкога злачынства, якое выявілася ў дапушчэнні ўжывання агнястрэльнай зброі супраць мірнага насельніцтва, перадачы кіргізскіх земляў Кітаю і Казахстану, а таксама - «знішчэнні народнага багацця, узурпацыі дзяржаўнай улады з дапамогай так званых народных рэферэндумаў».

Апошнія навіны