BE RU EN

На вуліцах Менска злавілі кобру

  • 7.09.2010, 9:03

Сапраўдную кобру ўчора злавілі ратаўнікі ў самым цэнтры сталіцы.

Як паведамляе БТ, заўважылі змяю мінакі каля крамы па вуліцы Веры Харужай. Кобра поўзала па сходах, а людзі здымалі гэтую карціну на камеры мабільных тэлефонаў.

Супрацоўнікам МНС прыйшлося папрацаваць, каб злавіць змяю. Даўжыня кобры не перавышае аднаго метра, але, нягледзячы на гэта, яна сапраўды была вельмі небяспечная. Ратаўнікі перадалі знаходку супрацоўнікам заапарка. Як змяя з'явілася на ганку крамы – невядома.

Апошнія навіны