BE RU EN

Амбасадар Сербіі стаў дуайенам дыпкорпуса ў Беларусі

  • 8.09.2010, 8:54

З 3 верасня функцыі дуайена дыпламатычнага корпуса ў Беларусі выконвае амбасадар Сербіі Срэчко Джукіч.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у сербскай дыпмісіі.

Дуайен - пратакольны кіраўнік дыпламатычнага корпуса, амбасадар, старэйшы па часе знаходжання ў гэтай краіне. Джукіч змяніў на гэтай пасадзе амбасадара Палясціны Мунтасара Абу Зэйда, які працаваў у Менску сем гадоў - з лютага 2003 года.

Срэчко Джукіч уручыў давераныя граматы Лукашэнку 24 снежня 2004 года.

Апошнія навіны