Бардзюжа не сустракаўся з Лукашэнкам
- 8.09.2010, 11:23
Генеральны сакратар АДКБ Мікалай Бардзюжа абмеркаваў у Менску пытанне пра хуткае старшынства Беларусі ў Арганізацыі.
Абмяркоўваліся таксама прыярытэтныя напрамкі дзейнасці па ўдасканаленні сістэмы калектыўнай бяспекі і мераў крызіснага рэагавання.
Як перадае «Інтэрфакс-Захад», Мікалай Бардзюжа сустрэўся з дзяржсакратаром Савета бяспекі Леанідам Мальцавым, міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым, міністрам абароны Юрыем Жадобіным.
Працоўная паездка Бардзюжы ў Беларусь адбылася ў перыяд з 6 па 7 верасня.