BE RU EN

У Маскве закрываюць cтанцыю метро «Беларуская»

  • 8.09.2010, 15:06

Станцыя маскоўскага метро «Беларуская» (радыяльная і кальцавая) можа быць закрытая ў наступным годзе.

Пра гэта сказаў у сераду журналістам кіраўнік дэпартамента транспарту і сувязі горада Масквы Васіль Кічэджы, перадае РІА «Новости».

«Тут сакрэту ніякага няма. Выпусцім пастанову ўрада, вы ўсё даведаецеся», - сказаў ён, адказваючы на пытанне пра магчымае закрыццё станцыі.

Прычыны закрыцця станцыі ён не пракаментаваў.

З канца траўня паміж станцыямі «Беларуская» кальцавой і радыяльнай лініяў метро Масквы закрыты пераход у сувязі з заменай эскалатараў. Адкрыццё пераходу паміж станцыямі «Беларуская» кальцавой і Замаскварэцкай лініяў запланаванае ў канцы 2010 года. Паводле інфармацыі прэс-службы, замена эскалатараў на станцыі «Беларуская» будзе праведзеная ў межах рэалізацыі комплекснай праграмы па рэканструкцыі станцыяў і вестыбюляў метрапалітэна з аднаўленнем іх першапачатковага аблічча.

Раней таксама стала вядома, што станцыя маскоўскага метро «Беларуская» Кальцавой лініі ў хуткім часе будзе цалкам абсталяваная датчыкамі радыёхімічнага кантролю ў межах комплекснай сістэмы бяспекі на транспарце.

Апошнія навіны