BE RU EN

У Саўт-Рыверы прайшла сустрэча беларусаў Амерыкі (Фота)

  • 8.09.2010, 18:10

Блізу 200 чалавек сабраліся ў Беларуска-амерыканскім грамадскім цэнтры ў Саўт-Рывер (Нью-Джэрсі, ЗША) на 29-ю сустрэчу Беларусаў Паўночнай Амерыкі.

Традыцыя такіх сустрэчаў бярэ пачатак ад 1952 году. У цяперашняй сустрэчы, якая доўжылася два дні, 4 і 5 верасня, бралі ўдзел беларусы з Вашынгтону, Лос-Анжалесу, Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Кліўлінду, Мінеапалісу, Пенсільваніі, Дэлаверу, Канзасу, з канадыйскіх Атавы, Ванкуверу, Таронта, Ватэрлоо, а таксама госці з Менску, Горадні і Прагі, перадае «Радыё Свабода».

Арганізатарам сустрэчы выступілі Беларуска-Амерыканскае Задзіночанне (БАЗА) Беларуска-Амерыканскі грамадскі цэнтр у Саўт-Рыверы. Старшыня Галоўнай управы БАЗА Вячка Станкевіч зачытаў шматлікія прывітанні ўдзельнікам сустрэчы. Сярод тых, хто даслаў прывітанні – сэнатар Фрэнк Лоўтэнберг, кангрэсмэны Фрэнк Палонэ і Раш Холт, губэрнатар штату Нью-Джэрсі Крыс Крысці. У царкве Святой Еўфрасінні Полацкай набажэнства правёў айцец Міхаіл, удзельнікі сустрэчы наведалі набажэнства ў царкве ў Гайлэнд Парку, дзе набажэнства правёў япіскап Наваградскі і Паўночна-Амэрыканскі Уладыка Святаслаў.

Удзельнікаў сустрэчы вітала Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.

«Сустрэча прайшла надзвычай паспяхова, атмасфера была цудоўная, форум – надзвычай цікавы, папросту выдатны», – распавяла Сурвіла.

У рамках сустрэчы адбылася канфэрэнцыя «Роля беларускай дыяспары – раней і цяпер». Пра ролю дыяспары распавёў Вітаўт Кіпель. Сярод выступоўцаў на сустрэчы былі таксама прафэсар унівэрсітэту Ватэрлоо (Канада) Зіна Гімпелевіч.

Апошнія навіны