Дачка Анатоля Красоўскага пікетавала Гаагскі трыбунал (Фота)
- 17.10.2011, 16:20
16 кастрычніка ў Гаазе адбылася акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі і сем'ямі гвалтоўна зніклых беларусаў.
Акцыя прайшла з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынка Міжнароднага суда ў Гаазе. Удзельнікі акцыі трымалі партрэты палітычных зняволеных і гвалтоўна зніклых беларусаў і плакаты з лозунгамі «Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!», «Дыктатар у Беларусі - ганьба Еўропы».
У акцыі таксама прыняла ўдзел дачка выкрадзенага ў Беларусі бізнесмена і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага Валерыя Красоўская.