BE RU EN

Дзень салідарнасці ў Дзяржынску і Маладзечне

  • 17.11.2011, 0:31

Дзяржынскія актывісты правялі ў сваім горадзе акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

«Акцыі будуць працягвацца і надалей, бо яны спрыяюць інфармаванню грамадзянаў і прыцягваюць іхнюю увагу да праблем у краіне», - заявіў адзін з актывістаў, якія праводзілі дадзеную акцыю.

Арыгінальная акцыя Салідарнасці прайшла сёння ў Маладзечне. Каля гандлёвага цэнтра «Модуль» актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» трымалі ў руках расцяжку «Свабоду палітвязням!». Акцыі прайшлі без затрыманняў.

Апошнія навіны