"Рок-Каранацыя" адмяняецца. МНС апячатала залу
- 18.02.2011, 16:32
Адменены традыцыйны фестываль "Рок-Каранацыя", які павінен быў прайсці 18 лютага ў КЗ "Мінск".
Як паведамляе budzma.org Павел Кашырын, арганізатар фестывалю, ад каментароў адмовіўся, аднак патлумачыў сітуацыю: "Сёння дакладна нічога не будзе. Учора ў КЗ "Мінск" прыязджалі супрацоўнікі МНС і апячаталі залу. Мы цяпер чакаем афіцыйнай паперы ад кіраўніцтва КЗ "Мінск".
у 17.30 адбудзецца прэс-канферэнцыя з нагоды адмены канцэрту.
У гэтым годзе "Рок-Каранацыя" адзначае сваё 15-годдзе. На цырымоніі былі запланаваныя выступленні гуртоў "Neuro Dubel", "Крама", "NRM", "БЕЗ БІЛЕТА", "Drum Ecstasy", "Палац", "KRIWI", "Rasta", "Сузор'е", а таксама пластычнага тэатра "Інжэст" Вячаслава Іназемцава.
Сітуацыя можа праясніцца ў 18.00.