У Варшаве развітаюцца з журналістам «Хартыі-97» Канстанцінам Івановым
- 26.10.2026, 16:48
У чацвер, 29 кастрычніка, а 11:00.
Развітанне з журналістам «Хартыі-97» Канстанцінам Івановым адбудзецца ў пахавальным бюро Dom Pogrzebowy Koperski ў Варшаве па адрасе ul. Powązkowska 2, на рагу вуліцы Okopowa. Паніхіда адбудзецца у чацвер, 29 кастрычніка, а 11:00.
Канстанцін Іваноў памёр 24 кастрычніка пасля цяжкай хваробы. Яму было 40 гадоў.
У 2000-х Канстанцін быў адным з самых прыкметных актывістаў руху «Зубр» і грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Віцебску. Яго неаднаразова затрымлівалі сілавікі падчас акцый пратэсту.
Пасля прэзідэнцкіх «выбараў» 2010 года пераехаў у Польшчу і працаваў журналістам сайта Charter97.org.
Блізкія Канстанціна абвясцілі збор сродкаў: грошы патрэбныя, каб развітацца з ім у Варшаве, правесці крэмацыю і перавезці урну з прахам у родны Віцебск.
Вечная памяць сапраўднаму патрыёту Беларусі Канстанціну Іванову.
ПАДТРЫМАЦЬ ЗБОР МОЖНА ПА СПАСЫЛЦЫ