BE RU EN

Украінцы абстралялі беларускіх памежнікаў і міліцыянтаў

  • 7.02.2011, 11:35

Надзвычайнае здарэнне адбылося на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Гомельскай вобласці.

Як паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка, супрацоўнікі Гомельскай памежнай групы і міліцыі ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці паблізу мяжы з Украінай былі вымушаныя пераследваць траіх ўкраінскіх браканьераў.

Днём 4 лютага паступіла аператыўная інфармацыя аб незаконным паляванні каля вёскі Яловая ў Лельчыцкім раёне. Група памежнікаў і супрацоўнікаў міліцыі выйшла на траіх узброеных паляўнічымі стрэльбамі браканьераў і пачала пераслед. Каб стрымаць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, адзін з паляўнічых з адлегласці прыкладна 200 м стрэліў у іх бок, перадае БелаПАН.

Дваіх браканьераў ўдалося затрымаць на тэрыторыі Беларусі. Першым здаўся 17-гадовы ўкраінец. Другім апынуўся ягоны 42-гадовы хаўруснік. Свае стрэльбы яны паспелі перадаць трэцяму браканьеру, які здолеў схавацца на ўкраінскай тэрыторыі. Пры гэтым, забяспечваючы ягоны сыход, старэйшы з затрыманых аказаў актыўны спрабаваў стрымаць памежнікаў і міліцыю.

Браканьера, які ўцёк, пазней на ўкраінскай тэрыторыі затрымалі мясцовыя памежнікі.

Апошнія навіны