BE RU EN

Пуцін прыехаў у Менск... за пакупкамі

  • 19.05.2011, 13:50

Старшыня ўрада Расейскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін прыбыў у Менск.

Расейскі прэм'ер сёння прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС і Вышэйшага органа Мытнага саюза на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, перадае БелТА.

Па дадзеных Белстата, аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расеяй за першы квартал 2011 года склаў $8248,7 млн., у тым ліку экспарт - $2850,6 млн., імпарт - $5398,1 млн. Вартасны аб'ём экспарту ў параўнанні з першым кварталам 2010 года з разліку ў бягучых коштах павялічыўся на 39,2%, або на $803,2 млн., імпарту - на 48,3%, або на $1757,9 млн.

У 2010 годзе аб'ём знешняга гандлю Беларусі і Расеі склаў $27874,3 млн. (рост у параўнанні з 2009 годам 118,9%), у тым ліку экспарт - $9816,1 млн. (146,1%), імпарт - $18058,2 млн. (108%).

Апошнія навіны