BE RU EN

П'яных за рулём будуць браць пад арышт

  • 20.07.2011, 14:50

Праваахоўныя органы б'юць трывогу: у Беларусі выяўляецца ўсё больш выпадкаў кіравання ў стане алкагольнага ап'янення.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Менску генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч, у першым паўгоддзі 2011 года колькасць зафіксаваных выпадкаў кіравання ў нецвярозым стане павялічылася на 20% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Павелічэнне штрафаў з 58 да 300 базавых велічыняў не дало эфекту, прызнаў генпракурор. У сувязі з гэтым, распавёў Рыгор Васілевіч, плануецца ўзмацніць адказнасць такіх парушальнікаў. На думку Генпракурора, неабходна больш шырока выкарыстаць такую ​​меру стрымання, як арышт, паведамляе «Ежедневник».

Апошнія навіны