BE RU EN

У аўтобусах будуць чытаць лекцыі аб шкодзе п'янства

  • 26.07.2011, 11:00

Першы цвярозы маршрут з'явіцца ў верасні.

У наваполацкім грамадскім транспарце хутка пачнуць чытаць лекцыі аб шкодзе п'янства. Ідэя «маршрутаў цвярозасці» належыць старшыні гарвыканкама Наталлі Качанавай, як распавялі ў аддзеле ідэалогіі Наваполацкага ГВК. Першыя аўтобусы і трамваі, дзе будуць круціць аўдыёзапісы лекцый, паедуць у верасні. Да гэтага часу мясцовым санітарным лекарам трэба будзе падрыхтаваць тэксты лекцый, вызначыць аптымальны час іх гучання і прамежкаў паміж блокамі інфармацыі, піша «КП в Беларусі».

Акрамя лекцый аб шкодзе п'янства, пасажыраў мяркуецца «палохаць» статыстыкай. У транспарце стала будзе агучвацца колькасць загінулых па віне алкаголю, дарожна-транспартных здарэнняў, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, якія ўзніклі па віне грамадзянаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, і іншыя страшныя лічбы.

Рашэнне аб стварэнні «маршрутаў цвярозасці» было прынятае на першым гарадскім народным сходзе, дзе абмеркаванне праблемы п'янства стала асноўнай тэмай. Дэлегаты сходу прапанавалі і іншыя меры - напрыклад, вывешваць фотаздымкі тых, хто злоўжывае спіртным, на своеасаблівыя дошкі ганьбы па месцы жыхарства, працы і вучобы, а таксама ў бліжэйшых да месца пражывання парушальнікаў крамах.

Апошнія навіны