Кошты на школьныя тавары ў Беларусі прымальныя?
- 11.08.2011, 15:05
Мінгандаль лічыць, што кошты на школьныя тавары ў Беларусі прымальныя.
Аб гэтым заявіла сёння на прэс-канферэнцыі начальніца ўпраўлення арганізацыі спажывецкага рынку нехарчовых тавараў Міністэрства гандлю Ніна Пашко, перадае БелТА.
Што тычыцца сярэдняга кошту экіпіроўкі для школьніка да новага навучальнага года, то Ніна Пашко адзначыла, што тут «у кожнага свае густы і запыты». «Коштавы сегмент вельмі разнастайны. Таму сёння можна ўзяць той жа заплечнік за Br80 тыс., а можна пайсці і за Br800 тыс. Купіць», - сказала яна. У цэлым жа кошты на тавары для школьнікаў «не кусаюцца», падкрэсліла прадстаўніца Мінгандлю. На школьныя тавары ўсталяваныя мінімальныя гандлёвыя надбаўкі, таксама ёсць магчымасць узяць ільготныя крэдыты на набыццё верхняй школьнай вопраткі, дзіцячай абутку, ранцаў, заплечнікаў вучнёўскіх і торбаў моладзевых.
«Наколькі выраслі кошты на тавары для школьнікаў, таксама абагульніць нельга, усё залежыць ад сыравіны, з якой выраблены вырабы. Калі зроблены з беларускай сыравіны, то кошт будзе практычна на леташнім узроўні», - праінфармавала прадстаўніца Мінгандлю.
У цэлым асартыментны шэраг тавараў для школьнікаў прадстаўлены даволі шырока, рэзюмавала Ніна Пашко.