Прэс-канферэнцыя арганізатараў Народнага сходу
- 17.08.2011, 9:52
18 жніўня ў 12.00 на офісе прафсаюза РЭП (вул. Кульман, 4) пройдзе прэс-канферэнцыя аргкамітэта Народнага сходу.
Тэма прэс-канферэнцыі - збор подпісаў за правядзенне народных сходаў у гарадах Беларусі.
Удзельнікі - Віктар Івашкевіч, Генадзь Фядыніч, прадстаўнікі рэгіянальных аргкамітэтаў па правядзенні акцыі 8 кастрычніка.