BE RU EN

У прыватных ВНУ увядуць мінімальны прахадны бал

  • 17.08.2011, 10:49

Міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч не выключае ўвядзення ў будучыні мінімальнага прахаднога бала для паступлення ў ВНУ.

Аб гэтым ён сёння заявіў у ходзе online канферэнцыі на сайце БелТА.

У прыватнасці, у міністра пацікавіліся, ці лічыць ён нармальнай сітуацыю, пры якой чалавек паступае ў платную ВНУ на спецыяльнасць «міжнародныя адносіны», маючы па выніках цэнтралізаванага тэставання 8 балаў па расейскай мове і 16 па ангельскай.

«Я лічу, што да наступнага годзе такога быць не павінна. Такія факты ёсць не толькі пры паступленні ў платную ВНУ», - прызнаў Сяргей Маскевіч.

Па ягоных словах, на самой справе гэтыя нізкія балы трэба разглядаць толькі адносна іншых балаў па гэтым прадмеце і ніяк не абсалютызаваць. «Але ў прынцыпе я згодны, што для таго, каб псіхалагічна у грамадстве не было такога непаразумення, трэба ўсталяваць бар'ер - ніжнюю планку, прахадны бал, і больш арыентавацца не на сістэму, якая цяпер функцыянуе, а каб гэтыя адзнакі былі абсалютна зразумелыя, каб людзі ўспрымалі», - сказаў міністр.

Апошнія навіны