BE RU EN

Італьянская амбасада выдала візу «неўяздному» рэктару БДУ

  • 17.08.2011, 11:50

Заўтра Сяргей Абламейка плануе паляцець у камандзіроўку ў Італію.

Пра гэта паведаміла ў лісце сайту charter97.org крыніца з асяроддзя рэктара універсітэта.

Рэктар Беларускага дзяржаўнага універсітэта Сяргей Абламейка ўнесены ў спіс неўязных у краіны ЕЗ з-за таго, што з універсітэта выключаюць студэнтаў за палітычныя погляды. Пакуль невядома, ці здолее ён перасекчы мяжу.

Некалькі дзён таму ў Літву не змагла трапіць намесніца міністра юстыцыі Ала Бодак, таксама ўнесеная ў спіс неўяздных у ЕЗ. Яе спынілі памежнікі. Нягледзячы на ​​прысутнасць у спісе, Бодак змагла атрымаць літоўскую візу.

Апошнія навіны