Прыйшоў у банк па валюту - апынуўся ў міліцыі
- 17.08.2011, 12:34
У Гомелі ў аддзяленні «Белпрамбудбанка» на вуліцы Сялянскай быў затрыманы грамадскі актывіст Васіль Такарэнка.
Як паведамляе «Радыё Свабода», ён прыйшоў у банк, каб набыць валюту для адпачынку 12-гадовага сына.
Ахоўнік Уладзіміру Гутоўскаму, мабыць, не ўпадабаў беларускамоўную гаворку наведвальніка, і ён стаў высвятляць, хто такі Такарэнка і што ён робіць у банку. І паколькі Васіль размаўляе выключна па-беларуску, а ахоўнік - па-расейску, то ахоўнік і наведвальнік не зразумелі адзін аднаго.