BE RU EN

Амбасада Італіі анулявала шэнгенскую візу рэктару БДУ

  • 17.08.2011, 22:35

Італьянская амбасада аператыўна адрэагавала на паведамленне пра паездку Абламейкі ў Еўропу.

У сувязі з інфармацыяй, якая з'явілася ў беларускіх СМІ аб маючай адбыцца паездцы ў Італію рэктара БДУ прафесара Сяргея Абламейкі, Амбасада Італіі ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе наступнае.

Уязная віза ў Італію была выдадзеная прафесару Абламейку ў снежні 2010 года. У выніку зменаў, што рушылі пазней, віза была адкліканая.

Апошнія навіны