BE RU EN

Вячорку дапыталі пра ягоныя інтэрвію

  • 3.08.2011, 12:24

Сёньня Вінцук Вячорка цягам паўгадзіны адказваў на пытаньні сьледчага менскай пракуратуры Канстанціна Глаўніцкага.

Ягоны допыт зьвязаны з выбухам у менскім мэтро.

Адразу пасьля выхаду з кабінэту сьледчага спадар Вячорка распавёў "Свабодзе":

"Гэтая гутарка відавочна адбылася ў выкананьне колішняга распараджэньня Аляксандра Лукашэнкі апытаць усіх, хто даваў камэнтары і інтэрвію пасьля выбуху. Бо менавіта пра гэта мяне распытваў сьледчы.

Яго цікавіла, ці дапускаў я абразы і паклёпы ў адрас прадстаўнікоў улады і ці ўскладаў на некага апрыёры віну. Натуральна, я нічога гэтага не рабіў".

Апошнія навіны