BE RU EN

У Гомелі суд апраўдаў апазіцыянера

  • 11.01.2012, 11:13

11 студзеня суд Цэнтральнага раёна Гомеля спыніў адміністрацыйную справу за дробнае хуліганства адносна грамадскага дзеяча, пенсіянера МУС Уладзіміра Няпомняшчых.

Судовы працэс вяла суддзя Алена Цалкова.

Справа гэта цягнулася з 7 кастрычніка мінулага года, калі Уладзіміра Няпомняшчых міліцыянты затрымалі на праспекце Леніна падчас расклейкі налепак аб Народным сходзе. Супраць яго склалі два адміністрацыйныя пратаколы - за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства і нецэнзурную лаянку, перадае «Радыё Свабода».

Актывіста аштрафавалі двойчы. Да таго ж Уладзімір адседзеў больш за двое сутак у ізалятары, куды яго прэвентыўна змясціла міліцыя па распараджэнні намесніка начальніка Цэнтральнага РАУС Андрэя Пархоменкі.

Расклейку налепак Уладзімір Няпомняшчых не адмаўляў, а штраф за дробнае хуліганства абверг.

Пра лаянку напісаў у рапарце толькі адзін міліцыянт - оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку маёр міліцыі Валер Амельчанка. Ніхто іншы, акрамя Амельчанкі, гэтую лаянку не чуў.

Апошнія навіны