BE RU EN

Улады скарачаюць дзяржпадтрымку сялу метадам абавязковага страхавання

  • 11.01.2012, 12:46

Улады Беларусі ў 2012 годзе скароцяць дзяржпадтрымку сяла за кошт зніжэння ўзроўню абавязковага страхавання шкоды і выдаткаў на перасеў пры гібелі сельгаскультур са 100% да 50%.

Згодна з указам № 16 ад 6 студзеня 2012 года ў бягучым годзе абавязковаму страхаванню будуць падлягаць азімая пшаніца, азімае трыцікале, азімы рапс і яравая пшаніца, піша АФН.

Абавязковае страхаванне ажыццяўляе Белдзяржстрах: 95% страхавога ўнёску пакрываецца за кошт бюджэту і толькі 5% за кошт сродкаў сельгас арганізацый.

Узровень кампенсацыі шкоды пры гібелі, вымушаным убое жывёлы і птушкі, якія падлягаюць абавязковаму страхаванню з дзяржпадтрымкай, захаваны на ўзроўні 100%.

Апошнія навіны