Светлагорскае «Хімвалакно» пераўтворана ў ААТ
- 17.01.2012, 16:07
Светлагорскі райвыканкам унёс запіс у Адзіны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў аб дзяржаўнай рэгістрацыі ААТ«Светлагорск Хімвалакно».
«Гэта не проста змена назвы, але знакавая падзея, якая значыць перш за ўсё змену формы ўласнасці, што дазволіць прыцягнуць новыя інвестыцыі, дасць штуршок да больш дынамічнага развіцця прадпрыемства. Адкрытая наступная старонка гісторыі нашага прадпрыемства», - каментуе пераўтварэнне прэс-цэнтр прадпрыемства.
28 снежня 2011 РУП «Светлагорскае вытворчае аб'яднанне Хімвалакно» было зарэгістраванае ў якасці рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Гомель-Ратон» для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, перадае БелаПАН.
2 студзеня 2012 года з РУП ў ААТ быў пераўтвораны Беларускі металургічны завод (РУП). Акцыянаванне прадпрыемства прадугледжанае ў стратэгіі стварэння металургічнага холдынгу, здольнага аб'яднаць актывы профільных прадпрыемстваў.