BE RU EN

Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах

  • 20.01.2012, 10:25

Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах і ейнага кіраўніка Мікалая Чарнавуса.

Ігар Гузь накіраваў дэпутацкі запыт у Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце, паведамляе ПЦ «Вясна».

Дэпутат Гузь звяртае ўвагу на нерэгістрацыю грамадскага аб'яднання «Кабзар» у Баранавічах, якому гарадскія ўлады адмаўляюць у памяшканні для юрыдычнага адрасу. А сам кіраўнік аб'яднання Мікалай Чарнавус падвяргаецца пераследу за грамадскую дзейнасць.

Украінскі дэпутат просіць дзяржаўных асоб аказаць садзейнічанне ў атрыманні на ільготных умовах памяшкання для Баранавіцкага грамадскага аб'яднання «Кабзар» і спыненні пераследу Мікалая Чарнавуса.

Ігар Гузь нагадвае, што на Украіне беларускім грамадскім арганізацыям арэнда памяшкання абыходзіцца 1 грыўню на месяц, у той час, як з украінскай дыяспары ў Баранавічах толькі за магчымасць арандаваць памяшканне праз аўкцыён патрабуюць 9000 грывень - гэта 10 мільёнаў беларускіх рублёў.

Свой пратэст у падтрымку Чарнавуса выказаў і Дом украінцаў Брэстчыны.

Апошнія навіны