BE RU EN

Станіслаў Шушкевіч: Лукашэнка вымушаны будзе пайсці на ўвядзенне адзінай валюты

  • 27.01.2012, 15:09

Першы лідэр Беларусі лічыць, што Лукашэнка будзе вымушаны пайсці на ўвядзенне адзінай валюты, бо ён з'яўляецца сатрапам Расеі і праводзіць здрадніцкую палітыку па стаўленні да Беларусі.

«Пуцін хоча, каб Беларусь была часткай Расеі, таму і заяўляе пра гэта. Лукашэнка вядзе здрадніцкую палітыку па стаўленні да Беларусі і беларусаў. Я думаю, што Лукашэнка вымушаны будзе пайсці на ўвядзенне адзінай валюты як сатрап Расеі. Гэта непазбежна. Не ведаю толькі ў гэты заход ці наступны», - лічыць Станіслаў Шушкевіч.

«Калі мы хочам быць незалежнымі, то Лукашэнка не павінен быць прэзідэнтам Беларусі», - сказаў Шушкевіч у інтэрв'ю «Беларускаму партызану».

Апошнія навіны