BE RU EN

З галоўнай плошчы Пхеньяна ўбралі партрэт Леніна

  • 15.10.2012, 15:11

Выявы Уладзіміра Леніна і Карла Маркса ўбралі з плошчы Кім Ір Сена ў сталіцы КНДР.

Выявы Маркса і Леніна знаходзіліся над плошчай, якая выкарыстоўваецца для правядзення ваенных маршаў і масавых мітынгаў, на працягу дзесяцігоддзяў, нягледзячы на перагляд іх канцэпцыі Працоўнай партыяй КНДР, піша «Взгляд» са спасылкай на паўднёвакарэйскі сайт NKNews. Нагадаем, камунізм у Паўночнай Карэі быў заменены мясцовай філасофіяй, названай «чучхе», якая прадугледжвае праславутую «апору на ўласныя сілы».

Няма звестак аб тым, чаму Маркс і Ленін былі сцёртыя з паўночнакарэйскай гісторыі менавіта цяпер, хоць гэта і можна звязаць з іншымі. Новы кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын абвясціў курс на паляпшэнне жыцця простых людзей і спрабуе асцярожна перахапіць стырны праўлення ва ўсемагутных вайскоўцаў, піша выданне.

На думку аналітыкаў, ён спрабуе дамагчыся падтрымкі грамадскасці, робячы сваё жыццё ўсё больш празрыстым. У прыватнасці, пра гэта можа сведчыць яго жаніцьба на папулярнай спявачцы.

Верагодна, менавіта Кім Чэн Ын можа стаяць за рашэннем аб замене партрэта Кім Ір Сена, які вісіць на той жа плошчы, з лютай грымасай на твары, на іншы малюнак, дзе заснавальнік чучхе паўстае ўсмешлівым і больш добразычлівым, адзначае выданне.

Нагадаем, у Беларусі да гэтага часу практычна ва ўсіх буйных гарадах ёсць помнікі Леніну і вуліцы, якія носяць яго імя.

Апошнія навіны