Міліцыянта збілі наўпрост у цэнтры Менска
- 13.02.2012, 13:03
Менчук ударыў супрацоўніка міліцыі ў твар.
Як паведамілі БелаПАН ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС, справа за супраціў супрацоўніку міліцыі па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса была распачатая 11 лютага ў дачыненні да 31-гадовага менчука.
Мужчына ў стане алкагольнага ап'янення ў пераходным тунэлі чыгуначнага вакзала станцыі Менск-Пасажырскі пры затрыманні за паленне ў забароненым месцы нанёс супрацоўніку палка патрульна-паставой службы міліцыі ўдар кулаком у твар. Пасля затрымання падазраваны быў змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.