Гродзенскі піваварны завод сыходзіць з малатка
- 13.02.2012, 13:12
У сакавіку ў Гродне пройдзе аўкцыён па продажы і на права заключэння дамовы арэнды зямельнага ўчастка УДП «Гродзенскі піваварны завод».
Стартавы кошт лота - 11 319 790 139 рублёў.
Аўкцыён адбудзецца 14 сакавика 2012 года. Умовамі аўкцыёну прадугледжана, што арганізатар мае права адмовіцца ад правядзення аўкцыёну (продажу пэўнага прадмета аўкцыёну) у любы час, але не пазней чым за 3 дні да даты яго правядзення, мае права зняць аб'ект з аўкцыённых таргоў у любы час да абвяшчэння яго прададзеным.
Таксама не дапускаецца пачатак таргоў і продаж прадмета аўкцыёну па пачатковым кошце. Аўкцыён можа быць прызнаны несапраўдным у выпадку, калі заява на ўдзел у ім па канкрэтным прадмеце аўкцыёну пададзеная менш чым двума ўдзельнікамі.
Яшчэ адна важная асаблівасць лота заключаецца ў тым, што пры набыцці права ўласнасці на аб'екты аўкцыёну, якія з'яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 3-й катэгорыі «Комплекс піваварнага завода», новы ўласнік абавязаны на працягу аднаго месяца падпісаць ахоўнае абавязальніцтва, піша Onliner.by