Расеец вербаваў у Віцебску прастытутак
- 13.02.2012, 16:09
Грамадзянін Расеі затрыманы ў Віцебску за вярбоўку дзяўчын для занятку прастытуцыяй.
Аб гэтым паведамілі БелТА у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Віцебскага аблвыканкама.
Пасродкам Інтэрнэта, 31-гадовы генеральны дырэктар адной з будаўнічых арганізацый Маскоўскай вобласці прапаноўваў дзяўчатам дасылаць анкеты для наймання на высокааплатную працу ў Маскве і Падмаскоўі. Пасля вывучэння персанальных дадзеных ён адкрыта прапаноўваў сушукальніцам заняцца прастытуцыяй, абяцаючы высокія заробкі, бяспечныя ўмовы «працы» і абарону ад сутэнёраў.
Шчодрага працадаўца супрацоўнікі 9-га ўпраўлення (па Віцебскай вобласці) галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Беларусі затрымалі на станцыі Віцебск пры спробе вывезці ў Маскоўскую вобласць двух жыхарак абласнога цэнтра з мэтай іх сэксуальнай эксплуатацыі.
Па дадзеным факце Першамайскім РАСК Беларусі ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 171 Крымінальнага кодэкса Беларусі (выкарыстанне занятку прастытуцыяй або стварэнне ўмоваў для заняткаў прастытуцыяй), які прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. У цяперашні час супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзяць мерапрыемствы па ўсталяванні іншых жанчын, якіх спрабаваў завербаваць падазраваны.
Усяго ў 2011 годзе супрацоўнікамі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Віцебскай вобласці было спынена 4 аналагічных канала, узбуджана 24 крымінальныя справы па артыкулах, звязаных з заняткам прастытуцыяй, уцягненнем у занятак прастытуцыяй і вярбоўкай з мэтай сэксуальнай эксплуатацыі.