BE RU EN

«ШОС» ля Дома ўраду ў Менску (Фота)

  • 21.02.2012, 13:45

Актывісты руху «Змена» выйшлі на плошчу Незалежнасці распранутыя і ў масках.

Маладыя людзі ў масках сталі ля помніка Леніну ля Дому ўрада і расшпілілі палітоны. На грудзях у кожнага з дапамогай пфарбаванай у чорны колер малярнай стужкі было выкладзена па адной літары: «Ш», «О», «С».

Ні правадыр сусветнага пралетарыяту, ні міліцыя не паспелі зрэагаваць на гэтую «лятучую» - працягласцю хвіліны тры - акцыю. Пад смех выпадковых сведкаў гэтай «словатворчасці» маладыя людзі спусціліся ў метро, ​​паведамляюць «Беларускія навіны».

«Змена» - моладзевае крыло кампаніі «Гавары праўду».

Апошнія навіны