BE RU EN

Баранавіцкія пенсіянеры прапануюць увесці талоны на тварог

  • 6.02.2012, 10:40

З такой ініцыятывай выступілі жыхары аднаго з пад'ездаў дома па вуліцы Камуністычнай.

Тварог ў баранавіцкіх крамах набыць складана. Загадчыкі крамаў кажуць, што замаўляюць яны на малочным камбінаце тварагу па 300 пачакаў на дзень, а прывозяць... толькі 30. Людзі размятаюць тварог наўпрост з латкоў, хоць кошт за 200 грамаў - 4-6 тысяч рублёў, перадае «Еўрарадыё».

Дырэктар малочнага камбіната Віктар Ракута не можа абнадзеіць спажыўцоў: пакуль на прадпрыемстве не памяняюць старое абсталяванне на новае, нічога не зменіцца. А адбудзецца гэта не раней за восень.

Апошнія навіны