BE RU EN

Лябедзька: КДБ рыхтуе на выбары ў «палату» «фракцыю генерала Зайцава»

  • 6.02.2012, 12:07

Сярод галоўных тэм сённяшняй прэс-канферэнцыі лідэраў АГП ёсць і такая - як не прапусціць у «палату прадстаўнікоў» «фракцыю генерала Зайцава».

Старшыня Партыі Анатоль Лябедзька на пытаньне «Радыё Свабода», пра якую фракцыю ідзе гаворка, адказаў:

«Ёсць агульнае меркаванне, што выбары рыхтуе старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. Але яна, хутчэй, публічны спікер выбарчай кампаніі. А вось канкрэтныя рашэнні, каго пусціць у «палату», а каму ўключыць чырвонае святло, прымаюць спецслужбы, перш за ўсё, КДБ, якім кіруе генерал Вадзім Зайцаў.

На гэтых выбарах улады нібыта вырашылі стварыць у «палаце» псеўдаапазіцыйную фракцыю. У яе ўвойдуць тыя людзі, якія знаходзяцца ў прамой ці ўскоснай залежнасці ад спецслужбаў.

Навошта ўладам гэта патрэбна? Каб палепшыць адносіны з Захадам, «выцыганіць» так неабходныя ім крэдыты.

Калі вам гэта цікава, прыходзіце на нашую канферэнцыю, дзе даведаецеся і пра іншыя рэчы, датычныя выбараў».

Апошнія навіны