У менскіх гімназіях тэмпература да 10 градусаў
- 6.02.2012, 15:57
Пра гэта паведамляюць чытачы сайта charter97.org.
«Смех смехам, а вось у 6-й гімназіі г.Менска, якой калісьці кіраваў цяперашні намеснік міністра Казімір Фарына, у класных пакоях, дзе займаюцца вучні 2-х класаў ужо на працягу двух тыдняў тэмпература 10-12 градусаў Цэльсія. Дзеці сядзяць у класах у куртках, у вулічным абутку, ледзь не ў рукавіцах. На тэлефанаванні дырэктару гімназіі - ніякай рэакцыі... Намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Савецкага раёна Заляшчук адказаў: «...ёсць проблемка, займаемся...»
Калі забіраў сёння дзіця, прапанавалі прыносіць абагравальнікі. Вось і рашэнне праблемы. А вось гэта ўжо насамрэч шкодніцтва! І як з ім змагацца, зусім не зразумела...», - напісаў чытач charter97.org.