BE RU EN

Сумар даў дабро на барацьбу з «беларусіфікацыяй»

  • 15.03.2012, 10:04

Цыркуляр аб недапушчэнні «беларусіфікацыі» будзе разасланы ў раёны.

У «Нашу Ніву» патрапіў цыркуляр, спушчаны з Адміністрацыі Лукашэнкі па вертыкалі.

Гэта загад чыноўнікам не дапускаць «беларусіфікацыі» і скарачэння ўжывання расейскай мовы.

Дакумент датаваны 2 сакавіка.

Сёння мы атрымалі магчымасць апублікаваць яшчэ і рэзалюцыю старшыні Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. Згодна з ёй, цыркуляр павінен быць разасланы ў раёны: «Для арганізацыі выканання і давядзення да ведама зацікаўленых».

У сённяшніх умовах гэта значыць узмацненне русіфікацыі і рэкамендацыю не выкарыстоўваць нацыянальную мову. Верагодна, лукашэнкаўцы баяцца росту нацыянальнай свядомасці беларусаў.

Апошнія навіны