BE RU EN

Кошты навучання ў ВНУ вырастуць у два разы

  • 15.03.2012, 12:55

Міністэрства адукацыі плануе з новага навучальнага года ў два разы павысіць аплату на тых спецыяльнасцях, дзе назіраецца лішак спецыялістаў.

Аб гэтым сёння ў межах прамой лініі, арганізаванай газетай «Рэспублiка», распавёў Onliner.by міністр адукацыі Беларусі Сяргей Маскевіч.

«Плануецца, што на спецыяльнасці, дзе ў нас занадта шмат потым незапатрабаваных выпускнікоў, павысіцца кошт навучання. Зараз дзяржава на кожны мільён рублёў, які плаціць студэнт-платнік, вылучае ВНУ дадатковы мільён», - расказаў міністр. Менавіта гэтыя датацыі збіраюцца прыбраць. Кошт пры гэтым можа вырасці з цяперашніх 6-12 да 12-24 мільёнаў рублёў.

«На маю думку, гэта ў асноўным юрыдычныя і эканамічныя спецыяльнасці, некаторыя з якіх зараз не запатрабаваныя», - падкрэсліў Маскевіч. Пры гэтым ён адзначыў, што павышэнне кошту навучання закране толькі тых, хто стане студэнтам у новым навучальным годзе.

Што тычыцца коштаў у ВНУ ў гэтым годзе, то ў Міністэрстве адукацыі разлічваюць іх больш не павышаць. «Спадзяемся, дзяржава дапаможа ВНУ і кошты больш не прыйдзецца павялічваць», - адзначыў Маскевіч.

Нагадаем, віцэ-прэм'ер беларускага ўрада Анатоль Тозік на выніковай калегіі Міністэрства адукацыі некалькі тыдняў таму прапанаваў павялічыць плату за навучанне на самых папулярных спецыяльнасцях.

Апошнія навіны