У Брэсце МММ заваблівае 20 далярамі за рэгістрацыю
- 15.03.2012, 14:29
Кампанія, вядомая як «фінансавая піраміда», адкрыла кансультацыйны пункт у абласным цэнтры.
Малады чалавек, які прадставіўся як кіраўнік пункта Аляксей Саладун, патлумачыў:
«Аляксеем мяне завуць, прозвішча Саладун. Можна да нас запісвацца. Прыходзьце! Можна і без унёску. За рэгістрацыю мы Вам заплацім бонус ад фірмы, падарунак. Праз 2 тыдні можна будзе іх зняць і накрыць для сяброў«паляну». У 13 гадзін сёння будзем ружы раздаваць берасцейцам. Спецыяльна ў Брэсцкім зялянгасе купілі, каб падтрымаць брэсцкага вытворцу».
Кансультацыйны пункт, дарэчы, знаходзіцца ў цэнтры Брэста. Сёння МММ ладзіць прэс-канферэнцыю, перадае «Еўрарадыё».